Каб прывіць дзецям любоў да кнігі і чытання, у філіяле “Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання” адбылася яркая і пазнавальная акцыя “Книжный сад для малышей”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі выхаванцы ДзУА “Дварэцкі яслі – сад”. Для іх бібліятэка падрыхтавала сапраўдны падарожны сад кніг, дзе кожны мог адчуць сябе даследчыкам казачных гісторый і герояў. Што чакала дзяцей:
- знаёмства з навінкамі дзіцячай літаратуры;
- конкурс загадак, які развіваў кемлівасць і фантазію;
- віктарына“Адгадай героя”, дзе малышы спрабавалі пазнаць любімых персанажаў;
- літаратурная гульня “Жывыя кнігі”, якая ператварыла чытанне ў займальную прыгоду.
У завяршэнні акцыі ўсіх удзельнікаў чакалі смачныя пачастункі, што зрабіла сустрэчу яшчэ больш радаснай і незабыўнай.
Такія мерапрыемствы дапамагаюць дзецям адкрыць для сябе свет кнігі, развіваюць цікавасць да чытання і робяць бібліятэку месцам, дзе заўсёды цікава і весела.






