Напярэдадні самага прыгожага свята вясны — Міжнароднага жаночага дня філіял “Дварэцкая сельская бібліятэка” далучыўся да раённага праекта “КнігаЗКлопатам”.
Бібліятэкар наведала жанчын дома, каб падарыць ім не толькі цікавыя кнігі, але і святочны настрой.
Разам з падборкай займальнай літаратуры — ад жыццёвых раманаў да карысных парад па гаспадарцы — жанчыны атрымалі шчырыя віншаванні і яркія паштоўкі. Гэтыя маленькія знакі ўвагі напоўнілі дамы вясновым святлом і цяплом чалавечых зносін.
Праект “КнігаЗКлопатам” яшчэ раз даказвае: кніга здольная не толькі вучыць, але і лячыць душу, падтрымліваць у складаную хвіліну і аб’ядноўваць пакаленні.
Мы рады, што наша роднае слова і ўвага застаюцца ў сэрцах нашых чытачак назаўсёды.
Чытайце з асалодай і сустракайце вясну разам з намі!


