6,7 верасня ў горадзе Лідзе прайшло нацыянальнае свята “Дзень беларускага пісьменства”. Супрацоўнікі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі сардэчна віталі жыхароў і гасцей горада ў “Кніжным буціку па – дзятлаўску”. Інтэрактыўная пляцоўка была прадстаўлена кніжнай экспазіцыяй “Дзятлаўшчына літаратурная: QR-кодавы фармат”, на якой размяшчалася інфармацыя і кнігі пісьменнікаў Дзятлаўшчыны. З прымяненнем тэхналогіі QR-кода можна было перайсці на БД “Іх імёны ў гісторыі краю”, якая размешчана на сайце бібліятэкі. Асаблівае месца ў буціку займала сацыяльна значная беларуская літаратура “Сваё — значыць лепшае”. Кожны жадаючы змог зрабіць прыгожае фота на фотазоне “Чытай. Прымярай. Забытыя кнігі ўспамінай” і прымераць вобраз герояў гэтых кніг. З вялікім задавальненнем госці гатавалі беларускія стравы ў дэгустацыйным кайтэрынгу па — дзятлаўску “Гуляй! Здзіўляйся! Гатуй па — дзятлаўску і захапляйся”. Наведвальнікі пляцоўкі прынялі ўдзел у анкеце “На Лідчыне, сябры, дзень пісьменнасці”. Госці пляцоўкі адказалі на пытанне адкуль яны прыехалі на свята і напісалі свае пажаданні. Кожны запіс на прадстаўленай кнізе — як маленькая гісторыя, якая адлюстроўвае геаграфію свята і душэўную цеплыню яго гасцей. Прыемным момантам стала наведванне нашай пляцоўкі ўнучак Якуба Коласа — Марыі і Веры Міцкевіч. А каб атрымаць асалоду і прыемныя ўражанні ад сустрэчы на пляцоўцы гасцей частавалі караваем, які быў прадстаўлены ў выглядзе кнігі.