10 верасня ў рамках бібліятэчнага тэатра кніжных прадстаўленняў “Магия чтения” аддзела маркетынгу ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” адбыўся паказ лялечнага спектакля. Супрацоўнікі наведалі ДУА “Дзіцячы сад №1 г. Дзятлава”. Чароўны куфэрак “Ларец КнигоЧЕЯ” пазнаёміў маленькіх гледачоў з героямі казкі Шарля Перо “Красная Шапочка”.  Пастаноўка лялечнага спектакля стала сапраўднай падзеяй для выхаванцаў дзіцячага садка. Знаёмая гісторыя ажыла дзякуючы яркім персанажам, выразнай гульні лялек і эмацыйнаму аповяду, які захапіў увагу нават самых маленькіх гледачоў.Дзеці суперажывалі чырвонай шапачцы, хваляваліся за бабулю і радаваліся, калі паляўнічы выратаваў герояў. Сюжэт спектакля дапамагае дзецям зразумець важныя жыццёвыя ўрокі: слухацца дарослых, быць асцярожнымі, не давяраць незнаёмцам. Маленькія гледачы актыўна сачылі за сюжэтам, каментавалі тое, што адбываецца. Некаторыя спрабавалі разыграць сцэнкі самастойна, выкарыстоўваючы цацкі і лялькі, што кажа аб глыбокім эмацыйным водгуку і жаданні пражыць казку яшчэ раз.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.