У красавіку мы працягваем падарожжа з краязнаўчым бібліякросам у дарозе “Крыніцы жывой памяці” па маршрутах бібліятэкі–бібліобуса Дзятлаўскай раённай бібліятэкі. У межах праекта–экспедыцыі “Аб той зямлі дзе ты жывеш. Маршрутамі Дзятлаўшчыны”жыхарам аддаленых і маланаселеных вёсак Дзятлаўскага раёна прадстаўлена бібліяпанарама “Легенды і былі малой Радзімы. Раготна называлі Парыжам”. Гісторыя Раготна – гэта яскравы прыклад таго,як местачковы росквіт нараджае легенды.
У другой палове 17 стагоддзя Раготна належала Кшыштафу Завіша, ваяводзе Мінскаму, якога вельмі паважала шляхта. У сваіх мемуарах у 1710 годзе ён называе Раготна “Парыжам” з-за прыдумак і навучання французскім танцам і манерам, галоўным чынам ля стала, пры спяванні “французскіх песенак.
Як і ў любым старым мястэчку, у Раготне жыве паданне аб падземных хадах, якія нібыта вядуць ад старых падвалаў у бок Дзятлава і іншых сядзіб. Касцёл Ангелаў –Ахоўнікаў — гэта храм ў стылі класіцызму – сэрца Раготна. Легенда абвяшчае, што яго сцены памятаюць часы,калі звон званоў быў чутны за многія кіламетры, склікаючы на службу насельніцтва акругі. Храм у Раготне перажыў шмат выпрабаванняў. І сёння крыжы на вежах спасылаюць божае благаслаўленне на дзятлаўскую зямлю.





