12 снежня ў філіяле «Казлоўшчынская ГПБц» адбылася інфармацыйная гутарка «Мир без насилия», удзельнікамі якой сталі вучні 2 класа ДУА «Казлоўшчынская СШ».
Сёння пытанне бяспекі дзяцей, іх абароны ад жорсткага абыходжання і гвалту становіцца асабліва актуальным. Таму асноўнай мэтай сустрэчы было фарміраванне ў школьнікаў устойлівага адмоўнага стаўлення да праяў насілля, развіццё навыкаў супраць стаяння негатыўным паводзінам, а таксама выхаванне маральных якасцяў і каштоўнасцяў, неабходных для гарманічнага развіцця асобы.
Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з правіламі «Как не стать жертвой насилия», якія патрабуюць строгага выканання, і атрымалі практычныя парады па забеспячэнні асабістай бяспекі ў паўсядзённым жыцці.
Асаблівую цікавасць выклікаў інтэрактыўны дыялог «Анализ ситуаций». У яго рамках вучні абмяркоўвалі складаныя жыццёвыя абставіны, з якімі можна сутыкнуцца ў сям’і, школе, на вуліцы ці ў зносінах з аднагодкамі. Дзеці прапаноўвалі карысныя парады, як пазбегнуць небяспечных сітуацый, і разважалі пра важнасць своечасовага звяртання па дапамогу да дарослых і кампетэнтных службаў.
Мерапрыемства прайшло ў актыўнай форме, што садзейнічала павышэнню ўзроўню інфармаванасці вучняў у пытаннях асабістай бяспекі і фарміраванню адказных паводзін.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.