Другі дзень Тыдня дзіцячай кнігі ў філiяле “Жукоўшчынская СБк” быў Днём перыёдыкі. З наведвальнікамі аздараўленчага лагера “Сонейка” ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Жукоўшчынскі дзіцячы сад-базавая школа”ладзілася прэс-тусоўка “Мишутка, Непоседа и другие”. У стагоддзе інфармацыйных тэхналогій дзеці і іх бацькі часта звяртаюцца да сеткі Інтэрнэт, забываючыся пра існаванне такіх крыніц, як перыядычныя выданні. З гутаркі бібліятэкара дзеці даведаліся што такое перыядычныя выданні, чым яны адрозніваюцца ад кніг, на колькі разнастайны свет дзіцячай перыёдыкі. Разам з любімымі героямі ўдзельнікі мерапрыемства здзейснілі невялікае падарожжа па старонках часопісаў, прадстаўленых на выставе “На хвалі перыёдыкі”: “Мишутка”, “Непаседа”, “3/9 царства”. Галоўны герой часопіса “Мишутка”, вясёлы мядзведзяня запрасіў у свет займальных гульняў, заданняў, лабірынтаў, цікавых фактаў. Дзеці з захапленнем гарталі маляўнічыя часопісы, разгадвалі рэбусы, разгадвалі загадкі.