12 кастрычніка падчас выезду па маршруту №5 перасоўнай бібліятэкі – бібліобуса Дзятлаўскай раённай бібліятэкі для асуджанных Папраўчай установы “Папраўчая калонія – пасяленне №26” бібліятэкары правялі паэтычную старонку “Мои стихи, спокойно расскажите про жизнь мою”, якая была прысвечана 130-годдзю з дня нараджэння С. Ясеніна. Паэзія Ясеніна – гэта сама любоў: да роднай зямлі, прыроды і людзей. Яго вершы вядомыя кожнаму са школы, многія з іх пакладзены на музыку і здабылі новае жыццё ў якасці любімых усімі песень і рамансаў. Бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з жыццём і творчасцю паэта – чалавека з няпростым лёсам. Ясеніну было ўсяго 30 гадоў, калі ён памёр, але стварыў творы, якія да гэтага часу хвалююць сэрца. Падчас мерапрыемства прагучалі вядомыя вершы паэта: “Не жалею, не зову, не плачу”, “Отговорила роща золотая”, “Я по первому снегу бреду” і іншыя.