27 лістапада ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы прайшла чарговая сустрэча з наведвальнікамі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў, якія з’яўляюцца членамі аматарскага аб’яднання “Праменьчык”. Гадзіна зносін “Мы разные, мы равные” была прымеркавана да Міжнароднага  дня інвалідаў. Падчас мерапрыемства бібліятэкар расказала пра важнасць роўных магчымасцяў, падтрымкі і ўзаемадзеяння ў грамадстве, пазнаёміла з гісторыяй і значэннем Міжнароднага дня інвалідаў. Удзельнікі з вялікім энтузіязмам прымалі ўдзел у розных конкурсах дэманструючы не толькі свае здольнасці, але і неверагодную энергію. Асаблівая ўвага была нададзена камандным гульням, дзе кожны мог праявіць сябе і адчуць падтрымку іншых. Такія гульні садзейнічалі развіццю сяброўскіх адносін, узаема дапамогі і пазітыўнага настрою. Сустрэча прайшла ў атмасферы адкрытасці і сяброўства, а бібліятэка стала месцам, дзе кожны адчуваў сябе патрэбным і значным.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.