Да Міжнароднага дня абароны дзяцей,бібліятэкар філіяла “Данілавіцкая сельская бібліятэка — цэнтр развіцця і падтрымкі чытання” наведала дзяцей аздараўленчага лагера “Весяльчак” ДУА “Круцілавіцкая сярэдняя школа” і з рабятамі ладзілася літаратурна-гульнёвая праграма “Нам улыбается лето”. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў розных конкурсах і гульнях, адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні казачнай віктарыны. Напрыканцы мерапрыемства пазнаёміліся з кніжнай выставай “Читать круто! Читать модно!”, затым жадаючыя гулялі у лато, складалі карцінкі з пазлаў, адгадвалі рэбусы.