28 лютага ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі да Міжнароднага дня барацьбы з наркотыкамі адбыўся дзень інфармацыі “Наркамания: шаг в никуда” для вучняў 5 класа ДУА “Гімназія № 1 г. Дзятлава”. У рамках дня прайшоў круглы стол “Внимания наркомания!”. Асноўнымі пытаннямі, якія абмяркоўваліся былі: хто і як зацягвае маладых людзей у наркатычны вір, якія прычыны наркаманіі, як супрацьстаяць тым, хто прапануе паспрабаваць псіхаактыўныя рэчывы, залежнасць чалавека ад наркотыкаў, распад асобы ў выніку іх ужывання.На мерапрыемстве прысутнічала інструктар-валеолаг ДУ “Дзятлаўскі РайЦГЭ” Юрэня Наталья Іванаўна. Яна закранула пытанні, адкуль бяруцца наркотыкі і якія наступствы мае іх ужыванне, што неабходна ведаць пра сучасныя наркотыкі. Для дзяцей прадэманстравалі відэаролік “Как работают наркотики?”, прапанавалі разгледзяць сітуацыі і падзяліцца сваімі думкамі. Бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі правяла агляд літаратуры “Наркомания: шаг в никуда».