15 жніўня ў рамках бібліятэчнага тэатра кніжных прадстаўленняў “Магия чтения” аддзела маркетынгу Дзятлаўскай раённай бібліятэкі, супрацоўнікі ў чарговы раз адправіліся ў  вандроўку  з чароўным куфэркам  “Ларец КнигоЧЕЯ”.  Яны наведалі ДУА “Дзіцячы сад №1 г. Дзятлава”. Для рабят адбылася пастаноўка лялечнага спектакля па пажарнай бяспецы “Не шути с огнём”. Падчас спектакля малечы з захапленнем адказвалі на загадкі і пытанні казачных герояў аб памочніках нашых адважных пажарных выратавальнікаў. А галоўны пажарны Мядзведзь  на прыкладах Бабы Ягі і дамавічка Кузі, Машы, Казы пазнаёміў слухачоў з правіламі пажарнай бяспекі. Напрыканцы мерапрыемства маленькія гледачы зрабілі памятнае фота з любімымі героямі і сябрамі-кніжкамі.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.