27 лістапада ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Мудрасць+” прайшло пазнавальнае мерапрыемства — відэакруіз “Новоельня — моя маленькая родина”. Падчас сустрэчы госці адчулі атмасферу невялікага, але вельмі душэўнага пасёлка, пазнаёміліся з яго гісторыяй і сучаснасцю. Удзельнікі ўбачылі, чым жыве Наваельня сёння: яе галоўныя вуліцы, гістарычныя мясціны і маляўнічыя прыродныя краявіды. Асаблівую цікавасць выклікала віктарына “Новоельня — моя родина”, у якой удзельнікі з задавальненнем адказвалі на пытанні і правяралі свае веды пра родны пасёлак.
Такім чынам, Наваельня — гэта не проста месца для жыхарства, але і прастор для якаснага адпачынку, творчасці і актыўнага жыцця. Мы імкнёмся ствараць умовы, каб кожны жыхар знайшоў тут заняткі па душы, адчуў турботу і быў часткай адной вялікай сям’і.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.