Філіял “Раклевічская сельская бібліятэка — клуб” прадоўжыла ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца – роднае сваё” і ў бібліякросе па папулярызацыі  сацыяльна  значнай літаратуры ва ўстановах і арганізацыях мясцовасці.  Для работнікаў ДУА “Раклевіцкая пачатковая школа” была арганізавана  інфарматыўная  выстава–агляд “Памяць жыве у кнігах і сэрцах”. Падчас сустрэчы бібліятэкар пазнаёміла прысутных з навінкамі кніг пра Вялікую Айчынную вайну: Сергей Рыдин “Первая мировая война на беларусских землях”, “Операция “Багратион”. Дорогами Победы. Итоги, уроки”, Усачев О. А. “ Белорусские партизаны — Герои Советского Союза”. Удзельнікі мерапрыемства змаглі не толькі пагартаць кнігі, але і атрымаць рэкамендацыі па выбары чытання для душы.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.