10 красавіка ў рамках бібліятэчнага тэатра кніжных прадстаўленняў “Магия чтения” аддзела маркетынгу ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” адбыўся паказ лялечнага спектакля “Пан Котофей”. Супрацоўнікі наведалі ДУА “Дзіцячы сад №1 г. Дзятлава”. Малечы актыўна разгадвалі загадкі падчас знаёмства з героямі спектакля, якія прыйшлі да дзяцей у чароўным куфэрку “Ларец КнигоЧЕЯ”.  Спектакль дадаў дзецям шмат пазітыўнага настрою. Дзеці шкадавалі ката, якога, калі пастарэў, мышы выгналі з хаты. Але ж, Кот Катафей не прапаў, а, нават, жаніўся на Лісе і навёў жах на ўсіх лясных жыхароў, адбіўшы жаданне жаніцца на лісе. Напрыканцы мерапрыемства маленькія гледачы зрабілі памятнае фота з любімымі героямі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.