Я люблю жизнь. И никакое
отчаяние, адские муки и несчастья
никогда не заставят меня забыть,
что просто жить – это великое благо.
Агата Кристи
8 чэрвеня падчас выезду па маршруту №5 перасоўнай бібліятэкі – бібліобуса Дзятлаўскай раённай бібліятэкі для асуджанных Папраўчай установы “Папраўчая калонія – пасяленне №26” ладзіўся вечар – партрэт “Первая дама детективной литературы”(па творчасці пісьменніцы Агаты Крысці). Бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з творамі пісьменніцы і цікавымі фактамі з яе біяграфіі. Агата Крысці праславілася дзякуючы свайму ўнікальнаму таленту аднаўляць у сваіх творах таямнічыя загадкі. За сваё доўгае жыццё яна паспела напісаць велізарную колькасць твораў, якія сталі класікай англійскай літаратуры і заслужана носіць тытул каралевы дэтэктываў. У завяршэнні мерапрыемства прысутныя з задавальненнем паглядзелі ўрыўкі з самых вядомых мастацкіх фільмаў па раманах пісьменніцы.