18 лютага падчас чарговага выезду перасоўнай бібліятэкі па маршруце №7 для жыхароў вёсак Азяраны, Бернатаўшчына, Кажухоўцы, Нарбутавічы і Ведравічы была арганізавана выстава — рэкамендацыя “Периодика — твой друг: поможет скоротать досуг”. Чытанне газет і часопісаў — гэта ўніверсальны від адпачынку, які падыходзіць людзям любога ўзросту. Галоўнае — знайсці “сваё” выданне. Перыёдыка не толькі забаўляе, але і дапамагае заставацца ў курсе падзей, дае карысныя парады і новыя тэмы для камунікацыі з суседзямі і блізкімі. Падчас абслугоўвання бібліятэкар пазнаёміла чытачоў з новымі нумарамі папулярных выданняў:
- “Время жить ”і“ Психология и Я” — для тых, хто цікавіцца здароўем і гармоніяй у душы;
- “Вяжем крючком” — для аматараў творчасці і рукадзелля;
- “1000 и 1 мелочь”і“ Житейская газета” — з карыснымі парадамі на кожны дзень.
Жыхары вёсак з задавальненнем выбіралі літаратуру для хатняга чытання, адзначаючы, што часопіс — гэта выдатная магчымасць правесці вечар цікава і з карысцю.




