6 лістапада падчас школьных канікул ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы для наведвальнікаў выхаваўча-аздараўленчага лагера “Усмешка” з дзённым прыбываннем ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Дзятлава імя І.Ю. Філідовіча” ладзілася гульня-падарожжа з тэатральнай пастаноўкай “По дорогам сказок”. Дзеці адправіліся ў чароўны свет літаратурных і казачных герояў. Дзеля таго, каб атрымаць казачны сюрпрыз, патрэбна было прайсці ўсе выпрабаванні, якія іх чакалі на станцыях: “Пушкинское лукоморье”, “Избушка Бабы Яги”, “Сказочные детективы”. На станцыях іх чакалі Аляксандр Пушкін, Баба Яга, Шапакляк са сваёй Ларыскай. І калі ўсе выпрабаванні былі пройдзены, калі казачная дарога прывяла да фіналу — дзяцей чакаў цудоўны сюрпрыз — лялечны спектакль “Как ёжик счастье искал”. Гэта стала ўзнагародай за актыўнасць, дапытлівасць і добры настрой. Дзеці з захапленнем назіралі за прыгодамі ёжыка, які шукаў шчасце і знайшоў яго ў сяброўстве, дабрыні і цеплыні. Спектакль стаў не толькі фінальным акордам мерапрыемства, але і сапраўдным святам душы для кожнага маленькага ўдзельніка.














