12 сакавіка ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Праменьчык” з наведвальнікамі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ДУ ”Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна”. Для іх супрацоўнікі бібліятэкі паказалі тэатралізаваную пастаноўку “По обе стороны кулис”. Падчас мерапрыемства праглядзелі відэафільм: “З гісторыі лялечнага тэатра”. Гледачы даведаліся як утварыўся тэатр, як развіваўся. А самае галоўнае — змаглі самі паспрабаваць сябе ў ролі акцёраў лялечнага тэатра.