20 студзеня ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі адбылася першая сустрэча членаў аматарскага аб’яднання “Праменьчык”, якія з’яўляюцца людзьмі з інваліднасцю. Атмасфера была цёплай і сяброўскай, а галоўнай падзеяй стала конкурсна – гульнёвая праграма “Под знаком зодиака”. Удзельнікі з захапленнем спрабавалі сябе ў ролі прадстаўнікоў розных знакаў, удзельнічалі ў інтэрактыўных конкурсах “Шуточный зодиак”, “Звёздный портрет”, у віктарынах і забаўляльных гульнях, адгадвалі загадкі. Удзельнікі атрымалі шмат пазітыўных эмоцый.








