Фонд Дзятлаўскай раённай бібліятэкі папоўніўся кнігай “Геноцид белорусского народа. Преступления палачей 118-го карательного батальона”. У выданні прадстаўлены атрыманыя ў ходзе расследавання Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа, доказы масавага знішчэння карнікамі мірнага насельніцтва акупаваных тэрыторый БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны. Адной з мэтаў расследавання Генеральнай пракуратуры з’яўляецца не толькі прыцягненне да крымінальнай адказнасці вінаватых у генацыдзе асоб, але і неабходнасць паказаць праз атрыманыя доказы іх сапраўдны твар. Адным з вынікаў гэтай працы сталі крымінальныя справы ў дачыненні да камандзіра 118-га батальёна ахоўнай паліцыі К.А. Смоўскага і яго падначаленага У. К. Катрука. Праведзенае Генеральнай пракуратурай расследаванне ўстанавіла ўсе абставіны ўчыненых імі масавых распраў з мірным насельніцтвам Беларусі.
У кнізе змешчаны факты злачыннай дзейнасці на тэрыторыі Гродзенскай вобласці ў Іўеўскім раёне, у г. Навагрудку.
Запрашаем пазнаёміцца з выданнем у аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі.
