19 верасня 2025 года ў ДУА “Дзіцячы сад №2 г. Дзятлава” адбыўся лялечны спектакль “Приключения Медвежонка в лесу”, арганізаваны бібліятэкай у межах праекта “Магия чтения” аддела маркетынгу Дятлаўскай раённай бібліятэкі.
Усё пачалося з чароўнага куфэрка “Ларец КнигоЧЕЯ”, з якога да дзяцей прыйшлі загадкі — ключы да знаёмства з героямі будучага спектакля. Разгадаўшы іх, малечы даведаліся, хто стане ўдзельнікам казачнай гісторыі. Сюжэт спектакля крануў сэрцы: плюшавы Мядзведзік з дзіцячага садка адправіўся на прагулку ў лес, але заблукаў. На дапамогу яму прыйшлі добрыя лясныя жыхары — Лісіца, Заяц, Жабка і Вожык. Разам яны дапамаглі Мядзведзіку пераадолець страх, знайсці дарогу і вярнуцца дамоў.
Спектакль вучыць дзяцей важным каштоўнасцям: быць уважлівымі, не баяцца прасіць дапамогі і цаніць сяброўства. А яскравыя дэкарацыі, жывыя дыялогі і добрыя персанажы зрабілі прадстаўленне сапраўды чароўным. Праект “Магия чтения”натхняе дзяцей на знаёмства з кнігамі, тэатрам і светам фантазіі, бо кожная гісторыя — гэта крок да дабрыні, разумення і любові да чытання.
