Кожны год супрацоўнікі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі сутракаюць новых чытачоў і праводзяць пазнавальныя экскурсіі для першакласнікаў. Першае наведванне бібліятэкі вельмі важная падзея. Менавіта 11 верасня адбыўся візіт – знаёмства з бібліятэкай “Приходите в гости к книжке, девчонки и мальчишки”. Дзеці здзейснілі займальнае падарожжа па кніжнай краіне  з Буквічкай. Разам з ёй, яны даведаліся, як запісацца ў бібліятэку і як выбраць карысную кнігуна стэлажы. Займальнымі для дзяцей сталі: эстафета “Гонка за книгой”, конкурсы “Ожившие герои”, “Потеряшки”. У другой частцы экскурсіі бібліёграф правяла бібліятэчна – бібліяграфічны ўрок “Штурманы книжных морей”, дзе пазнаёміла з асноўнымі правіламі карыстання бібліятэкай, расказала,  што такое “абанемент”, “чытальная зала” і чым яны адрозніваюцца. Пра тое, па якім прынцыпе кнігі размяшчаюцца ў бібліятэцы, што ў кожнай кнігі ёсць сваё месца на кніжным стэлажы, каб кожны чытач змог самастойна яе знайсці. Юныя чытачы з цікавасцю разглядалі, яркія маляўнічыя кніжкі. Першае наведванне бібліятэкі было цікавым, займальным і пазнавальным, таму яны паабяцалі, што стануць пастаяннымі чытачамі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.