27 сакавікаў рамках Тыдня дзіцячай кнігі філіял “Казлоўшчынская ГПБц”расчыніў свае дзверы маленькім чытачам ДУА “Казлоўшчынскі яслі-сад”. Выхаванцы старэйшай групы, упершыню прыйшоўшы ў бібліятэку, адправіліся ў займальнае падарожжа па Кніжнай краіне! Для іх ладзілася візіт-экскурсія “Рады мы всегда гостям, приглашаем в гости к нам”.
Падчас мерапрыемства бібліятэкар прапанавала маленькім чытачам паглядзець незвычайныя кніжкі, распавяла правілы абыходжання з імі. За час гэтага падарожжа дашкольнікі даведаліся, як устроена бібліятэка, як зручна тут кніжкам: кожная знаходзіцца на сваім месцы і чакае свайго чытача. Бібліятэкар расказала, як запісацца ў бібліятэку, чым можна заняцца, паказала цікавыя кніжныя выставы. Рабяты прагледзелі мультфільмы “Три кота”, “Гришкины книжки”. Пасля чаго дашкалятам была прапанавана казачная віктарына “Угадай сказку”, дзе яны паказалі свае веды. Знаёмства з бібліятэкай для дашкалят — гэта адкрыццё новага, чароўнага і незвычайна цікавага кніжнага свету. Бібліятэкар паспрабавала зрабіць з простага наведвання запамінальную сустрэчу, якая, хочацца спадзявацца, дапаможа дзецям прывіць цікавасць да кнігі і чытання.
