У рамках бібліякроса па папулярызацыі сацыяльна значнай літаратуры “Сваё – значыць лепшае” філіял “Гезгалаўская СБц” арганізавала інфарматыўную выставу-прагляд “Роднае для беларусаў — моднае”. Мерапрыемства адбылося для работнікаў філіяла “Гезгалаўскі Дом культуры ” і “Аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з сацыяльназначнай літаратурай, а таксама з мастацкімі творамі беларускіх аўтараў, якія адлюстроўваюць багатую культурную спадчыну і сучасныя тэндэнцыі.
Такія сустрэчы садзейнічаюць пашырэнню кругагляду, узмацняюць цікавасць да роднага слова і літаратуры, а таксама падкрэсліваюць, што беларускае мастацтва і культура заўсёды застаюцца актуальнымі і моднымі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.