У межах рэспубліканскага праекта “Кожная пятніца – роднае сваё” і да Міжнароднага дня роднай мовы філіял “Хвінявіцкая сельская бібліятэка-клуб” сумесна з мясцовай сярэдняй школай арганізавалі цікавую сустрэчу для вучняў 5-6 класаў. Падчас інтэрактыўнага перапынку дзеці змаглі акунуцца ў свет прыгажосці і мілагучнасці беларускага слова. Бібліятэкар распавяла школьнікам пра гісторыю свята, пасля чаго вучні праявілі свае веды і кемлівасць у конкурсах:

  • “Перакладчыкі” — дзеці падбіралі беларускія адпаведнікі да слоў;
  • “Закончы прыказку” — узгадвалі народную мудрасць.

Асаблівую цікавасць выклікала кніжная выстава “Дзіўны свет беларускай кнігі”, на якой была прадстаўлена лепшая айчынная літаратура. Вынікам сустрэчы стала агульнае меркаванне: наша мова — гэта скарб, якім трэба ганарыцца і на якім варта размаўляць што дня.

#Кніжная Выстава#Чытаем Беларускае#Дзіўны Свет Кнігі#Інтэрактыў

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.