З мэтай папулярызацыі сацыяльна значнай літаратуры філіял “Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання” арганізаваў інфармацыйную выставу-агляд “Сваё – значыць лепшае”, якая адбылася ў Дварэцкім сельскім выканаўчым камітэце. На выставе прысутныя мелі магчымасць пазнаёміцца з новымі кнігамі, што нядаўна паступілі ў бібліятэку і маюць асаблівую сацыяльную значнасць. Гэта выданні, прысвечаныя людзям, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё нашай дзяржавы, культуры і літаратуры. Асаблівую ўвагу прыцягнулі кнігі вядомых аўтараў — В. Ліхадзедава, А. Мукавозчыка, І. Овсеп’ян, А. Лакоткі і іншых. У іх раскрываюцца тэмы захавання гістарычнай памяці, умацавання нацыянальнай і міжнароднай бяспекі, а таксама трагедыі генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Такія сустрэчы і выставы садзейнічаюць узбагачэнню духоўнага жыцця, фарміраванню грамадзянскай свядомасці і пашырэнню ведаў пра гісторыю і культуру Беларусі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.