12 кастрычніка работнікі філіяла “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” наведалі Новаяльнянскі дом культуры з інфарматыўнай выставай-аглядам “Сваё — значыць лепшае”, прысвечанай прапагандзе сацыяльна значнай літаратуры сярод работнікаў арганізацый. Мэта мерапрыемства — фарміраванне духоўна-маральных каштоўнасцей праз знаёмства з творчасцю беларускіх аўтараў і асэнсаванне таго, што сапраўдныя каштоўнасці часта знаходзяцца побач з намі — у родным слове, культуры, літаратуры. Выстава знаёміла з творчасцю беларускіх дзеячаў: вершамі П.Броўкі, творамі А.Альхоўскай, мастацкімі працамі Г.Літаш, даследаваннямі Б.Далгатовіча. Бібліятэкары не толькі падрыхтавалі матэрыялы, але і правялі экскурсію, дапамагаючы калегам лепш зразумець і палюбіць багацце нашай культуры.
Гэта цёплая сустрэча пераканала нас: калі добра пазнаеш сваю культуру, яна становіцца сапраўднай сілай і натхненнем для што дзённай працы. Мы разам адкрылі для сябе, што “сваё” — сапраўды можа быць самым лепшым. На завяршэнне ўдзельнікі атрымалі закладкі з цытатамі беларускіх аўтараў і персанальныя запрашэнні наведаць бібліятэку, каб працягнуць знаёмства з літаратурнай спадчынай.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.