У рамках рэспубліканскай акцыі “От всей души” і абласнога бібліятэчнага праекта “Вместе с книгой дорогою добра” у фiлiяле “Казлоўшчынская ГПБц” прайшлi бiблiятэчныя пасядзелкi “Святкі і Калядкі”. Галоўнае зімовае свята – Каляды, або Нараджэнне Хрыстова. Каляды азначае “святы час”. Перыяд гэтых свят чакаюць і дарослыя і дзеці. Бібліятэкар расказала пра Каляды, якія ахопліваюць тры святы: Нараджэнне Хрыстова, Стары Новы год і Вадохрышча. На Каляды калядоўшчыкі часта хадзілі па хатах з самаробнай зоркай, якая сімвалізавала Віфлеемскую зорку. Удзельнікі дзяліліся сваімі ўспамінамі як адзначалася гэтае свята ў іх дзяцінстве, якія стравы гатаваліся і паспрабавалі традыцыйныя “ламанцы”. Затым адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны, чыталі вершы, слухалі песні.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.