Пазнавальна-гульнёвая праграма “Сегодня вечер яблочный у нас” прайшла ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” для наведвальнікаў ДУА “Казлоўшчынскі дзіцячы сад”. Мерапрыемства было прысвечана святкаванню хрысціянскага свята Праабражэння Гасподняга, названаму ў народзе Яблычным Спасам. З аповеду вядучай дзеці даведаліся пра свята і традыцыі ўласцівыя яму. Разбіўшыся на дзве каманды, дзеці прынялі ўдзел у конкурсах “Збяры ўраджай”, “Ходзіць яблычак па кругу”, “Даскажы прыказку”. З задавальненнем рабяты праглядзелі мультфільм “Мешок яблок” і намалявалі сімвал свята – яблык. Напрыканцы дзеці частаваліся смачнымі яблыкамі. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Яблочный Спас не пройдет без нас”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.