27 лютага на базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі прайшоў семінар-практыкум “У ракурсе вынікаў, планаў, перспектыў”. Удзельнікамі семінара сталі работнікі бібліятэк ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка”. На семінары супрацоўнікі бібліятэкі абмеркавалі некалькі пытанняў.
Інструктар-валеолаг па аздараўленчай рабоце ДУ “Дзятлаўскі рай ЦГЭ” Юрэня Наталья Іванаўна паведала аб дыспансерызацыі сярод насельніцтва і прафілактыцы інфекцыйных і неінфекцыйных захворванняў сярод насельніцтва.
Загадчык аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці, метадычнай работы і фарміравання бібліятэчнага фонду Святлана Валянцінаўна Сербін расказала аб праведзенай рабоце ў 2024 годзе аб плюсах і мінусах, і засяродзіла ўвагу на асноўныя даты і падзеі 2025 года. З інфармацыйна-сцэнарнымі матэрыяламі ў дапамогу бібліятэкам “Генацыд: без права на забвенне” пазнаёміла бібліятэкар І катэгорыі аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці, метадычнай работы і фарміравання бібліятэчнага фонду Марына Леанідаўна Бортка.
Дыпломы і памятныя падарункі за актыўны ўдзел у раённым конкурсе на лепшы гісторыка-краязнаўчы матэрыял “Мы помнім, шануем, ганарымся” уручыла дырэктар бібліятэкі Вольга Васільеўна Бойка. Узнагароджаны Дзятлаўская раённая бібліятэка, філіял “Казлоўшчынская ГПБЦ”, філіял “Хвінявіцкая СБк”.
І напрыканцы семінара-практыкума ладзілася квэст-гульня “Вокруг да около библиотеки…”, якую арганізавала бібліятэкар аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці, метадычнай работы і фарміравання бібліятэчнага фонду Алена Мікалаеўна Якаўчык.
