У філіяле “Войневіцкая сельская бібліятэка-клуб” адбылася пазнавальная і цёплая гістарычная вандроўка “Ад Каляд да Пакроў”, прысвечаная святам каляндарнага кола беларусаў. Сустрэча атрымалася вельмі цікавай, змястоўнай і па-сапраўднаму душэўнай. Удзельнікі мерапрыемства не толькі з задавальненнем успомнілі ўсе вялікія святы народнага календара і іх адметнасці, але і з вялікай ахвотай паўдзельнічалі ў народных абрадах і забавах. Прысутныя разам упрыгожвалі святочны сноп на Багача.
Успамінаючы і беражліва захоўваючы традыцыі продкаў, мы захоўваем сябе як нацыю, вучымся шчыра любіць родную зямельку, цаніць сваю сям’ю, паважаць працу і верыць у добрае.






