Пагавары са мной на мове,
На нашай роднай, не чужой.
Адчуеш ты-у кожным слове
Душа яднаецца з душой.
Ігар Пракаповіч.
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.Гэту дату не абмінула бібліятэкар філіяла “Данілавіцкая сельская бібліятэка — цэнтр развіцця і падтрымкі чытання” і наведала мясцовую школу, дзе з дзецьмі правяла гульнятэку “Скарбы роднай мовы”. Рабяты з задавальненнем адгадвалі загадкі, пазнаёміліся са старонкамі мінулага і сучаснага, чыталі вершы на роднай мове, чыталі і прамаўлялі вясёлыя скарагаворкі пазнаёміліся з кніжнай паліцай-прапановай “Беларускія пісьменнікі дзецям”.