Штогод у першую нядзелю верасня адзначаецца нацыянальнае свята – Дзень беларускага пісьменства. Да гэтай даты ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі прайшоў гістарычны экскурс “Славутыя імёны бацькаўшчыны”, удзельнікамі якога сталі вучні 6 класа “Гімназіі №1 г. Дзятлава”. У ходзе мерапрыемства вучні даведаліся аб узнікненні і развіцці пісьменнасці і кнігадрукавання на тэрыторыі Беларусі. З дапамогай кароткіх відэа і кніжнай выставы  даведаліся аб жыцці і творчасці выдатнага прадстаўніка нашай краіны першадрукара Ф. Скарыне, асветнікаў Івана Фёдарава, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага.Падчас мерапрыемства вучні змаглі прадэманстраваць сваю эрудыцыю, адказваючы на пытанні анлайн – віктарыны “Асветнікі зямлі беларускай”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.