21 мая ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібіліятэка” прайшоў вандроўны час “Слова пачынаецца з літары”. Хтосьці з юных удзельнікаў ужо добра ведае алфавіт, а хтосьці толькі пачынае з ім знаёмства. Маленькім гасцям прапанавалі прайсці “літаравай сцежкай” і сабраць з літар слова “сэрца” – кожны крок набліжаў іх да разгадкі. А потым трэба было пазнаць першую літару назвы цацак і выбраць яе з вялікіх друкаваных знакаў. Мерапрыемства дапамагло дзецям не толькі замацаваць веды пра літары, але і развіць увагу, лагічнае мышленне і камандны дух. Яны з цікавасцю выконвалі заданні, а тыя, хто яшчэ толькі знаёміцца з азбукай, зрабілі першыя маленькія адкрыцці. Такія сустрэчы ператвараюць бібліятэку ў сапраўдную краіну займальнага навучання.




