29 ліпеня, ў рамках раённага праекта “Дятлово — здоровый город”, для калектыва ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” прайшла акцыя “Спешите быть здоровым”. На мерапрыемстве прысутнічалі інструктар-валеолаг Дзятлаўскай райЦГЭ Наталля Юрэня, старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк і медыцынскі работнік УЗ “Дзятлаўская ЦРБ” Сідарава Лізавета. Інструктар-валеолаг паведаміла, што дадзены праект накіраваны на штогадовае праходжанне дыспансерызацыі, адмову ад шкодных звычак, выпрацоўку прывычкі да рэгулярнай фізічнай актыўнасці для падтрымання здароўя. Галіна Касцюк паказала спосабы аказання першай дапамогі. Падчас мерапрыемства можна было вымяраць артэрыяльны ціск і атрымаць кансультацыю па яго кантролі ад медыцынскага работніка. Напрыканцы мерапрыемства Наталля  Юрэня перадала намесніку дырэктара ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” Вянско Ганне Вячаславаўне сімвал праекта з пажаданнямі прымаць актыўны удзел у ім.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.