2 снежня ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” прайшоў тэматычны ўрок для вучняў 9 класа “СПИД: уроки прошлого, возможности будущего”. Бібліятэкары данесли да моладзі дакладную інфармацыю пра захворванне, развеялі распаўсюджаныя міфы і расказалі, як веды дапамагаюць абараніць сябе і іншых. Гэта быў не ўрок, а жывая размова пра тое, што важна кожнаму. Разабраліся ў асноўным, што такое ВІЧ і СНІД, даведаліся пра шляхі перадачы, абмеркавалі, чаму важна тэставацца і адказалі на пытанні, што першае прыходзіць у думках пры слове СНІД. Падчас мерапрыемства падлеткі паглядзелі відэаролік “Информационный ролик о ВИЧ для подростков”.
Удзельнікі атрымалі дакладныя веды, якія дапамогуць ім прыняць адказнасць за сваё здароўе.


