11 лістапада ў час выезду перасоўнай бібліятэкі –бібліобуса па маршруце №3 для жыхароў вёсак Агароднікі, Жыхі, Харашкі, Белалозы, Ягадная і аграгарадка Белагурна ладзілася выстава–рэклама навукова–папулярнай літаратуры “Средь умных книг, хранящихся на полке”. Экспазіцыя была падрыхтавана з фонду аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дятлаўскай раённай бібліятэкі. Энцыклапедыі, слоўнікі, даведнікі – гэта кнігі навуковай тэматыкі, напісаныя простым і даступным языком, якія могуць быць карыснымі кожнаму чытачу. Надзейныя крыніцы інфармацыі дапамогуць расшырыць веды. Кнігі навукова –папулярнай тэматыкі служаць крыніцай займальнага і карыснага вольнага часу.




