5 лістапада ў рамках бібліякроса па папулярызацыі сацыяльна значнай літаратуры філіял “Хвінявіцкая сельская бібліятэка – клуб” завітаў у ДУА “Хвінявіцкі дзіцячы сад” з інфарматыўнай выставай-аглядам “Суквецце родных кніг”. Маленькія чытачы з цікавасцю пазнаёміліся з творамі беларускіх аўтараў, адкрылі для сябе новыя імёны і прыгожыя старонкі роднай літаратуры. Атмасфера сустрэчы была цёплай і натхняльнай: дзеці слухалі, разглядалі кнігі, задавалі пытанні.
Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар падарыла кожнаму ўдзельніку закладку з цытатай і запрашэннем наведаць бібліятэку, каб працягнуць падарожжа ў свет кніг.
Такія сустрэчы дапамагаюць выхоўваць любоў да роднага слова і фарміраваць цікавасць да чытання з самага дзяцінства.






