Працягвае сваё падарожжа чароўны куфэрак “Ларец КнигоЧЕЯ”. 19 лютага ў рамках праекта бібліятэчнага тэатра кніжных прадстаўленняў “Магия чтения” супрацоўнікі аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці, метадычнай работы і фарміравання бібліятэчнага фонду наведалі ДУА “Дзіцячы сад №1 г. Дзятлава”. Для маленькіх гледачоў ладзіўся лялечны спектакль “Теремок” па матывах рускай народнай казкі. Малечы з задавальненнем назіралі за ляснымі жыхарамі, як мышка пасялілася ў пустым церамку, а пазней з ёй сталі жыць жабка, зайка, лісіца і ваўчок. Мядзведзь вельмі хацеў жыць з імі ў церамку, алеж ён быў вялікім і разбурыў церамок. Разам яны пабудавалі прыгожы вялікі церамок, яшчэ прыгажэйшы за папярэдні. Казка вучыць дзяцей быць гасціннымі, берагчы працу сваіх сяброў і, канешне, сябраваць, не баяцца цяжкасцей, а пераадольваць іх.