Бібліятэчна-бібліяграфічны занятак “Нужно  знать — где  что искать” прайшоў у філіяле “Гезгалаўская СБц” для вучняў 1-га класа ДУА “Гезгалаўская сярэдняя  школа”. Дзеці даведаліся, што такое абанемент і чытальная зала, пазнаёміліся з часопісамі, правіламі карыстання бібліятэкай. З вялікім задавальненнем разглядалі ілюстраваныя і цікавыя кнігі. Школьнікаў зацікавіла выстава “Книжный фарватер”. Рабяты бралі з паліц кнігі, разглядалі, задавалі пытанні. Таксама яны пазнаёміліся з папугаем Кешай, з сомікамі і рыбкамі, якія жывуць у бібліятэцы. Дзеці былі ў вялікім захапленні, пакідалі бібліятэку, з цудоўным настроем і жаданнем абавязкова наведаць яе зноў.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.