У кожнага чалавека свой жыццёвы шлях, але ва ўсіх нас ёсць агульная сіла — нашы карані. У імклівым віры сучаснасці варта на імгненне спыніцца, каб пачуць шэпт роднай зямлі: ціхі спеў лісця, гоман крынічнай вады і рэха бабуліных песень, што разлятаецца над палямі.
Дзятлаўшчыну варта слухаць сэрцам. Тут кожны кавалачак зямлі — гэта жывая старонка гісторыі. Каб адчуць гэтую глыбіню, бібліятэка-бібліобуса адправілася ў краязнаўчы бібліякрос “Крыніцы жывой памяці”.
У межах праекта-экспедыцыі “Аб той зямлі, дзе ты жывеш. Маршрутамі Дзятлаўшчыны” у сакавіку была прадстаўлена бібліяпанарама “ У падарожжа па роднай зямлі. Слова аб зямлі Яварскай”.
Яварская зямля — гэта асаблівае месца, дзе велічная прырода гарманічна сустракаецца з архітэктурнай спадчынай, ствараючы непаўторную атмасферу “роднага кута”. Гэта край, які падарыў краіне знакамітых людзей, чые імёны на заўсёды ўпісаны ў летапіс Беларусі.
Першымі ўдзельнікамі бібліякросу сталі жыхары вёсак Сачыўляны, Явар і Буйкі. Разам з бібліятэкарамі яны здзейснілі віртуальнае падарожжа ў мінулае, узгадалі цікавыя звесткі з гісторыі сваіх паселішчаў і яшчэ раз пераканаліся: памяць пра родны край — гэта тое, што робіць нас моцнымі.





