Чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Сцяжынка”, што працуе пры філіяле “Казлоўшчынская ГПБц”, было прысвечана дзіўным рагам — інфармацыйны дайджэст «Удивительные рога». Удзельнікі даведаліся, што рогі – гэта косткі асаблівай формы, якія растуць на галаве некаторых млекакормячых жывёл, да прыкладу барана, лася, казулі, антылопыі інш. Але яшчэ даведаліся пра існаванне цуда-рагоў, якія на самай справе рагамі не з’яўляюцца. А гэта чуб з доўгіх пярынак, дзюба-рог з касцяной губкі, зрослыя валасы, сківіцы-рогі, вырасты-лопасці і інш. Дзеці з цікавасцю праглядзелі прэзентацыю “Чудо-рога”.