У гонар Дня пажылых людзей 2 кастрычніка ў філіяле “Жукоўшчынская сельская бібліятэка – клуб” быў праведзены вяселы вечар сустрэчы з песнямі, гульнямі,забавамі і танцамі “Узрост мудрасці, цяпла і дабрыні”. У зале гасцей чакала святочная атмасфера. З віншаваннямі прыйшоў старшыня сельскага савета Свіб Іван Аляксандравіч, які пажадаў людзям “залатога ўзросту” моцнага здароўя на доўгія гады, невычэрпнай бадзёрасці духу і душэўнага спакою,падараваў віншавальныя паштоўкі. Жартоўныя конкурсы дадалі ў вечар яшчэ шмат пазітыву. Жанчыны з азартам ўдзельнічалі ў пацешных спаборніцтвах, дэманструючы свае таленты: выконвалі акцёрскія заданні, чыталі вершы, спявалі песні, гулялі ў фанты, распавядалі гісторыі. Гэты дзень стаў сапраўдным святам, напоўненым радасцю, смехам і любімымі мелодыямі, ствараючы атмасферу, у якой кожная ўдзельніца магла адчуць сябе часткай вялікай і дружнай сям’і.Таксама не засталіся па-за ўвагай чытачы-пенсіянеры і былыя работнікі, якія не змаглі ў гэты дзень далучыцца да сустрэчы. Напярэдадні свята бібліятэкар з цёплымі словамі падзякі і найлепшымі пажаданнямі наведала прадстаўнікоў старэйшага пакалення дома. Напрыканцы вечара адпачынку стала святочнае чаяванне.Удзельнікі мерапрыемства прыйшлі да высновы, што неабходна часцей сустракацца, гутарыць,спяваць песні,каб у адзіноце не заставацца і жыццё з акна не назіраць.










