Зіма заўсёды прыносіць у нашы дамы асаблівы настрой чакання цудаў. І калі набліжаюцца Каляды і Новы год, мы імкнёмся ўпрыгожыць прастору так, каб яна дыхала святам і цеплынёй. Ва ўсходніх вучэннях кажуць: ад таго, як мы сустракаем святы і ўпрыгожваем свой дом, залежыць наш дабрабыт і шчасце. Таму зараз — самы час праявіць фантазію і творчасць.
У філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” для пенсіянераў прайшоў майстар-клас “Фейерверк новогодних идей”. Ён стаў сапраўднай крыніцай натхнення і радасці. Асаблівую ўвагу ўдзельнікі надалі каляднаму вянку — сімвалу дабрабыту і гармоніі. Бібліятэкар паказала, як уласна ручна стварыць гэты чароўны атрыбут свята. Але на гэтым фантазія не спынілася. Разам мы рабілі яркія банцікі з падкладкі, стваралі ёлку з мішуры, выразалі ажурныя сняжынкі і вясёлых снягіроў з паперы. Усё гэта ўпрыгожыла бібліятэку, ператварыўшы яе ў сапраўдную казачную прастору, дзе кожны адчувае цеплыню і радасць набліжэння свята.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.