27 студзеня ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” адбылася сустрэча-памяць Холокост: знать и помнить”, прысвечаная Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакоста. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 11 класа Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А.А. Шаўчук.
Халакост – адна з найцямнейшых старонак гісторыі ХХ стагоддзя, трагедыя ўніверсальнага маштабу. Гэта не толькі мільёны загінутых, але і крах гуманнасці, выпрабаванне на чалавечнасць для цэлых народаў. Сустрэча стала актам памяці і супраціву забвенню. Удзельнікі разважалі пра гісторыю, чыталі сведчанні і вершы, аддаючы голастым, хто яго страціў. Асобная ўвага была нададзена пытанню, што азначае заклік Ніколі зноў” у сучасным свеце, і якія ўрокі мы павінны вынесці для захавання міру, павагі да чалавечнай годнасці і барацьбы з любымі праявамі нянавісці. Для школьнікаў быў прадэманстраваны відэаролік Краткая история Холокоста”, як ідапамог глыбей зразумець маштаб трагедыі і яезначэнне для гісторыі чалавецтва.
Халакост – гэта не толькі частка габрэйскай гісторыі, але і важная старонка гісторыі ўсёй нашай краіны. Памяць пра яго павінна жыць, каб падобныя трагедыі ніколі не паўтарыліся.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.