26 снежня ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Сцяжынка” прайшоў экалагічны турнір “Храм природы”. Бібліятэкар нагадала дзецям, што такое экалогія і чаму важна беражліва ставіцца да навакольнага свету. У турніры спаборнічалі тры каманды юных эколагаў. Дзеці ўдзельнічалі ў экалагічных гульнях і конкурсах: “Одно имя на двоих”, “Чей хвост?”, “Рыбный”, “Экосветофор”, “Экологическое лото”, “Расшифруйте криптограмму”, “Экологический буксир”, “Сказочные птицы”, “Экоголоволомки”. Асабліва актыўна рабяты адказвалі на пытанні інтэлектуальнай віктарыны “Что мы выбрасываем”. Экалагічны турнір стаў добрай магчымасцю для ўдзельнікаў паказаць свае веды і ўменні ў розных тэмах, звязаных з аховай прыроды і экалогіяй, а таксама яшчэ раз усвядоміць каштоўнасць і прыгажосць навакольнага свету.





