Дзень самакіравання “Хто ў хаце гаспадар?” прайшоў у філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” прымеркаваны да Дня бібліятэк Беларусі. Сёння вучні 9-10 класаў “прымералі” на сабе ролю бібліятэкараў. Яны асвойвалі навыкі абслугоўвання чытачоў: афармлялі выдачу кніг, працавалі з каталогамі — як традыцыйным алфавітным, так і сучасным электронным, пазнаёміліся з публічным цэнтрам прававой інфармацыі і  даведаліся як працуюць прававыя базы дадзеных. Гэты вопыт дапамог вучням убачыць бібліятэку не проста як месца захоўвання кніг, а як сучасны інфармацыйны цэнтр. Рабяты выдатна справіліся з задачамі і паказалі, што бібліятэка – гэта месца, дзе цікава не толькі чытаць, але і працаваць.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.