Да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам ў філіяле “Войневіцкая сельская бібліятэка-клуб” адбылася пазнавальная гутарка пад назвай “Цана — жыццё”. Бібліятэкар пастаралася данесці да прысутных важную думку: праблема ВІЧ-інфекцыі датычыць сёння кожнага чалавека. У ходзе сустрэчы ўдзельнікі даведаліся пра шляхі заражэння ВІЧ, пра сітуацыі, калі заразіцца немагчыма, а таксама пра меры прафілактыкі, якія дапамагаюць захаваць здароўе. Мерапрыемства стала карыснай і актуальнай крыніцай ведаў для моладзі, бо інфармацыя пра ВІЧ/СНІД — гэта не толькі факты, але і аснова для адказных жыццёвых рашэнняў.
Такія сустрэчы садзейнічаюць фарміраванню ў падлеткаў і дарослых адказнага стаўлення да ўласнага здароўя і вучаць быць уважлівымі да сусветных праблем.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.