Да Ражства Хрыстова ў філіяле “Гезгалаўская СБц” адбыліся святочныя пасядзелкі “Цеплыня Каляд”. Святкаванне Каляд — адна з самых цудоўных праваслаўных традыцый, якая аб’ядноўвае пакаленні і напаўняе сэрцы цеплынёй. Захаванне народных традыцый — адна з галоўных задач, якую ставіць перад сабой бібліятэка. На мерапрыемстве прысутныя даведаліся пра традыцыі святкавання Каляд, пра іх сімволіку і значэнне ў жыцці беларусаў. Госці падзяліліся ўспамінамі пра тое, як святкавалі Каляды ў іх сем’ях, узгадалі сямейныя абрады і звычаі. Пасядзелкі сталі цёплай сустрэчай, дзе традыцыі перапляліся з асабістымі гісторыямі, а бібліятэка зноў пацвердзіла сваю ролю як асяродак культуры і духоўнасці.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.